Вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта” прыняў удзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню абаронца Айчыны
Вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта” прыняў удзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню абаронца Айчыны. Канцэрт адбыўся 21 лютага 2020 г. у актавай зале. Жаночая група “Акавіты” праспявала дзве беларускія песні — “Гары, касцёр” і “Мы вам жадаем”. А капельмайстар ансамбля, баяніст, лаўрэат музычных конкурсаў Юносаў Аляксей выступіў з сольным нумарам – ігрой на баяне. Яркае эмацыйнае высокапрафесійнае выступленне захапіла ўсю залу, якая аддзячыла выступоўцу шквалам апладысментаў.