СЛАВІМ НАШ БДТУ!

     15.12.2018 г. вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта”  з удзелам літаратурнага клуба “Ветліца” правялі канцэртна-прафарыентацыйнае мерапрыемства ў бібліятэцы № 12 (вул.Аўрораўская, д. 8) для жыхароў Ленінскага раёна  горада Мінска.

     Песні і вершы перамяжаліся са звесткамі пра ўніверсітэт, пра спектр спецыяльнасцей і спецыялізацый, магчымасці паслядыпломнай рэалізацыі выпускніка як спецыяліста і інш.

     Аўдыторыя цёпла сустрэла выступоўцаў, запомніла творчыя калектывы БДТУ, адпаведна і сам універсітэт.

У праграме прынялі ўдзел:

Лях А.П., Савіцкая Н.Я., Болбат А.М., Наскавец М.Т., Дамброўская Н.В., Курачкіна Н.В.,Сідралёнак А.Ф., Чэрнік А.А., Гаркавая М.А., Шуцін С.Г.

Інфармацыю падрыхтавала  Савіцкая Н.Я.