Канцэртна-прафарыентацыйная праграма для жыхароў Ленінскага раёна г. Мінска

22 лістапада 2018 г. вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта” з удзелам літаратурнага клуба “Ветліца” выступілі з канцэртна-прафарыентацыйнай праграмай у бібліятэцы №7  (вул.Пляханава, 97, Серабранка) для жыхароў Ленінскага раёна горада Мінска. 

Зала (звыш 120 чалавек рознага ўзросту) вельмі прыхільна сустрэла выступоўцаў. Канцэртныя нумары заканчваліся авацыямі, прафарыентацыйнае выступленне не было маналагічным, удалося наладзіць дыялог, і было бачна, што людзей зацікавіла інфармацыя пра спецыяльнасці і спецыялізацыі, магчымасці ўладкавання на працу  пасля заканчэння ўніверсітэта і інш.