Канцэрт прысвечаны Дню народнага адзінства і Дню работнікаў леса

Вакальны ансамль выкладчыкаў і супрацоўнікаў БДТУ “Акавіта” прыняў удзел у святочным канцэрце 14.09.2023 года, які адбыўся ў актавай зале БДТУ і быў прысвечаны Дню народнага адзінства і Дню работнікаў леса.

Ансамбль выканаў 2 песні, адна з іх – прэм’ера і прагучала другі раз -створана ў ансамблі “Акавіта” (кампазітар Аляксандр Лях – мастацкі кіраўнік ансамбля, словы напісала даўні сябар ансамбля і літаратурнага клуба “Ветліца”, паэт і спявачка са Смаргоні Валянціна Бажыдай). Назва песні “Беларусь на планете такая одна”, дзе аўтар з замілаваннем і шчырай любоўю дае сваё бачанне любай Радзімы – Беларусі. Яркая мелодыя дазволіла выканаўцам глыбока  ўспрыняць твор і данесці пачуцці аўтараў  і выканаўцаў да.аўдыторыі.

Другой была вясёлая беларуская народная песня “Ой, у полі ніўка”, якая далучала сучасную моладзь да традыцыйнай шматгадовай нацыянальнай культуры.

 

18.09.2023

 

Кіраўнік-арганізатар “Акавіты”                                           Н.Я.Савіцкая