22.02.24 г. вакальны ансамбль супрацоўнікаў “Акавіта” прыняў удзел у святочным канцэрце, прысвечаным Дню абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Як звычайна, “Акавіта” пачала канцэртную праграму. Прагучалі дзве прэм’ерныя песні, напісаныя мастацкім кіраўніком ансамбля – кампазітарам і салістам – Ляхам Аляксандрам Палікарпавічам. Першая песня “Живи и процветай, родная Беларусь” напісана на словы Івана Цітаўца, а другая – “Дарога” — на словы Валерыя Пазняка. Прыгожыя мелодыі і яркае выкананне знайшлі водгук у сэрцах студэнцкай аўдыторыі, якая падтрымлівала спевакоў дружнымі воплескамі на працягу выступлення і шквалам апладысментаў па заканчэнні выканання песень.
Выступалі:
Лях А.П. –мастацкі кіраўнік ансамбля, лаўрэат шматлікіх конкурсаў, ганаровы грамадзянін г. Смаргонь, барытон.
Юнусаў А.М. — баяніст-акампаніятар, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
Савіцкая Н.Я. – кіраўнік-арганізатар, сапрана.
Сакалоўскі І.В. – кандыдат навук, дацэнт, тэнар.
Курачкіна Н.В. – супрацоўнік, сапрана.
Сідралёнак А.Ф. – супрацоўнік, сапрана.
Нікіценка Н.М. – кандыдат навук, дацэнт, сапрана.
Брусянцова Т.П. – старшы выкладчык, альт.
Татарэвіч В.А. – супрацоўнік, альт.
Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.