Жыві і працвітай, родная Беларусь…

25.02.2024 г. у дзень адзінага дня галасавання вакальны ансамбль супрацоўнікаў “Акавіта” і літаратурны клуб “Ветліца” выступілі з канцэртнай праграмай на выбарчым участку ў 55 школе горада Мінска.

Цікавая  песенная  праграма ў яркім выкананні ансамбля  “Акавіта”,  сольныя выступленні Шуціна С. Г. і  Ляха А.П., дуэт А. Ляха і І.Сакалоўскага, мужчынскага квартэта, уласны верш Міхаіла Наскаўца і верш С.Панізніка “На Беларусі сінеюць азёры…” ў выкананні Савіцкай Н.Я. знайшлі водгук у аўдыторыі, якая дружна падтрымлівала выступоўцаў апладысментам

IMG-ad36655a46a4c1a2558c6a2fcc9cd68b-V

“Акавіта”, у складзе: Лях А.П. –мастацкі кіраўнік ансамбля, лаўрэат шматлікіх конкурсаў, ганаровы грамадзянін г. Смаргонь, барытон.

Юнусаў А.М. —  баяніст-акампаніятар, лаўрэат міжнародных конкурсаў.

Савіцкая Н.Я. – кіраўнік-арганізатар ансамбля  і літ. клуба “Ветліца”, сапрана.

Сакалоўскі І.В.  – кандыдат навук, дацэнт, тэнар.

Наскавец М.Т. – кандыдат навук, дацэнт,тэнар.

Шуцін С.Г. – кандыдат навук, тэнар.

Курачкіна Н.В. – супрацоўнік, сапрана.

Сідралёнак А.Ф. – супрацоўнік, сапрана.

Нікіценка Н.М. – кандыдат навук, дацэнт, сапрана.

Брусянцова Т.П. – старшы выкладчык, альт.

Татарэвіч В.А. – супрацоўнік, альт.

Фота Амяльчук Л.Ф.

Інфармацыю падрыхтавала Савіцкая Н.Я.