Душа просіць песні

Душа просіць песні

Да 30-годдзя вакальнага

ансамбля “Акавіта”

 

     Пад такім дэвізам 09.04.24 г. адбыўся святочны канцэрт вакальнага ансамбля выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта”.

Загучалі  прывітальныя словы вядучых – і залу напоўніла ўрачыстая мелодыя гімна БДТУ, які створаны ў “Акавіце”. Пасля знаёмства з аўтарамі гімна БДТУ, Наскавец М.Т. – аўтар слоў гімна — прачытаў свой верш і прагучаў яшчэ адзін – гімн “Акавіце” і беларускія народныя і аўтарскія  песні.

     Падышоў час віншаванняў і ўзнагарод.  Акавітаўцаў віншавалі прарэктар Гапанюк Д.У., які пасля  прамовы ўручыў Ганаровыя граматы  БДТУ ўдзельнікам калектыву, старшыня прафкама Толкач І.У., які ўручыў граматы Ленінскага раёна,  і яшчэ шчырыя словы віншаванняў і пажаданняў пачулі ад дырэктара студэнцкага клуба Яланецкага З.І. і прадстаўніка народнага ансамбля песні і танца імя М.К.Агінскага   са Смаргоні Валчанковай Т.І.

     Канцэртную праграму прадоўжылі сольныя выступленні (Валчанкова Т.І., Шуцін С.Г), дуэт (Лях А.П. і Сакалоўскі І.В.), мужчынская група праспявала “Зорьку алую”, а Лях А.П. праспяваў акапэльна духоўную  песню, напісую на словы Кірпіча С.В., які прысутнічаў у зале. Яркае паэтычнае віншаванне прагучала з вуснаў студэнтаў  — і залу напоўніла папуры з сусветных хітоў у выкананні лаўрэата міжнародных конкурсаў Юнусава А.М., жаночая група праспявала “За околицей”Л.Захлеўнага і на сцэну выйшла “Акавіта” ў поўным склазе. З віншаваннем выступіў паэт Валерый Пазняк, на словы якога Лях А.П. напісаў музыку – і так узнікла песня “Дарога”. Прагучалі тры патрыятычныя песні, напісаныя Ляхам А.П. на словы Валянціны Бажыдай і Івана Цітаўца. Савіцкая Н.Я. падзякавала ўсім прысутным і ў заключэнне прагучала песня-пажаданне “Мы вам жадаем”.

     Варта адзначыць, што зала  — усе прысутныя  — шматлікія госці і студэнты -вельмі цёпла, прыхільна і зацікаўлена слухалі выструпленні, апладзіравалі, многія фатаграфавалі і здымалі відэа.

 

 

У юбілейным канцэрце прымалі ўдзел:

 

  1. Лях Аляксандр Палікарпавіч, мастацкі кіраўнік, кампазітар, саліст.
  2. Юнусаў Аляксей Мікалаевіч, канцэртмайстар, баяніст, лаўрэат міжнародных конкурсаў.
  3. Савіцкая Надзея Яўсееўна, кіраўнік-арганізатар ансамбля, педагог-арганізатар, кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”.
  4. Сакалоўскі Іван Васільевіч, к.с/х. н, дац.каф. лясных культур і глебазнаўства.
  5. Наскавец Міхаіл Трафімавіч,к.т.н.,дац.каф.траспарту лесу.
  6. Нікіценка Анастасія Мікалаеўна, к.х.н.,дац. кафедры фізіка-хімічных. метадаў і забеспячэння якасці.
  7. Брусянцова Таццяна Паладзьеўна, ст. выкл. каф. інфарм. сістэм і тэхналогій
  8. Курачкіна Наталля Валянцінаўна, метадыст Інст. павыш. кваліф. і перападр.
  9. Сідралёнак Алена Фёдараўна, лабарант каф.лясных культур і глебазнаўства
  10. Мініч Таццяна Уладзіміраўна, загадчык лабараторыі .каф. лясных культур і глебазнаўства.
  11. Татарэвіч Валянціна Аляксееўна, дыспетчар дэканата ЛГФ.
  12. Дамброўская Нвтвлля Валянцінаўна, пенсіянерка.
  13. Шуцін Сяргей Георгіевіч, к.х.н.,вядучы навуковы супрацоўнік Белдзяржхімпрам
  14. Валчанкова Тамара Іванаўна, салістка народнага ансамбля песні і танца імя М.К.Агінскага са Смаргоні

 

Канцэртная праграма

” Да 30-годдзя вакальнага ансамбля выкладчыкаў

і супрацоўнікаў БДТУ“Акавіта”  (09.04.24; 16.30; аўд. 320-4)

Вядучыя: студэнты Ганна Цяліца  (2 ФІТ) і Іван Тамільчык

“Акавіта”  1.“Гімн БДТУ”. Сл.М.Наскаўца. Муз.А.Ляха.

“Ветліца” 2. Уласны верш чытае Міхаіл Наскавец

“Акавіта” 3. “Прысвячэнне Акавіце”.Сл. Р. Міксюк . Муз. А. Ляха 3,0

  1. “Беларуская гасціннасць” . Сл. Ул.Скарынкіна. Муз. А.Чыркуна. 2,5
  2. “Біе мама”. Бел. нар. песня    2,0
  3. “Трава, мая трава” . Рус. нар. песня 3,0
  4. Віншаванне ад рэктарата і прафкама, студэнцкага клуба.

  Сола  Сяргей Шуцін

     8..“Ой косю, мой косю”.Бел.нар.песня. (Гітара).

  Дуэт  Аляксандр Лях. – Іван Сакалоўскі

  1. “Яна-Яначка”

  Мужчынская група  

  1. “Зорька алая” Муз. І.Марозава 3,0

  Жаночая група

     11.“За околицей” Муз. Л. Захлеўнага   2,5

  Сола Аляксандр Лях.

     12 “Без Бога ничего не смогу я”.Сл. Сергія Кірпіча. Музыка Алякс. Ляха.

  Літаратурны клуб “Ветліца

  1. Вершы юбілярцы “Акавіце” . Чытаюць студэнты.

  Музыкальнае  сола на баяне.

  1. Інструментальнае папуры з сусветных хітоў. Юнусаў А.М.
  2. Госць.Віншаванне ад ансамбля імя Агінскага.
  3. Госць.Сола. Тамара Іванаўна  Валчанкова (Смаргонь).

“Акавіта»

  1. “Беларусь на планете такая одна”. Сл.В. Бажыдай. Муз.А.Ляха.
  2. Госць Паэт Валерый Пазняк . “Акавіце” да 30-годдзя.
  3. “Дарога”. Сл. В. Пазняка. Муз.А.Ляха
  4. “Ой, у полі ніўка”. Бел нар. песня.
  5. Госць. Верш Валянціны Бажыдай. (Смаргонь).
  6. “Победа”. Сл. В. Бажыдай. Муз . А.Ляха
  7. ”Живи и процветай, родная Беларусь”. Сл.І.Цітаўца. Муз. А.Ляха.

Літаратурны клуб “Ветліца

  1. Верш “Юбілярцы “Акавіце”. Надзея Савіцкая.

 “Акавіта”

24.”Мы вам жадаем”

Мастацкі кіраўнік                                                    А. Лях

Акампаніятар                                                           А. Юнусаў

Кіраўнік-арганізатар                                               Н. Савіцкая

 

Канцэртная праграма для вядучых

” Да 30-годдзя вакальнага ансамбля выкладчыкаў

і супрацоўнікаў БДТУ“Акавіта”  (09.04.24; 16.30; аўд. 320-4)

Вядучыя: студэнты Ганна Цяліца  (2 ФІТ) і Іван Тамільчык (1 ПіМ)

 

Ваня:  Добры дзень!

Аня: Добры дзень, шаноўныя госці,  нашы студэнты і выкладчыкі.

 Сёння свята  ў “Акавіты”.

Ваня:  А святкуем юбілей вакальнага ансамбля выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта  “Акавіта”. У 2024 годзе спаўняецца 30 год творчай дзейнасці калектыву. Пачаткам працы “Акавіты” можна лічыць першае выступленне для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, наладжанае адміністрацыяй універсітэта і прафкамам, якое адбылося напярэдадні свята — вызвалення Мінска – у пачатку ліпеня 1994 года.

У рэпертуары “Акавіты” звыш 100 песень і гімнаў. Некаторыя з іх прагучаць сёння. І пачнём мы з «Гімна БДТУ”. (Гучыць гімн).

Аня:  Гімн упершыню выкананы ансамблем “Акавіта” на ўрачыстым канцэрце, прысвечаным 70-годдзю ўніверсітэта 7 снежня 2000 года на сцэне канцэртнай залы “Мінск”. І ўжо амаль 24 гады гучыць на ўрачыстых мерапрыемствах універсітэта.  Пазнаёмцеся з аўтарамі  гімна. Ініцыятар стварэння гімна – Савіцкая Надзея Яўсееўна, педагог-арганізатар, кіраўнік-арганізатар вакальна га ансамбля “Акавіта”, кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”. Словы напісаў Міхаіл  Трафімавіч Наскавец, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, а  музыку Аляксандр Палікаправіч  Лях, мастацкі кіраўнік ансамбля, кампазітар, саліст, лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.А зараз Міхаіл Трафімавіч прачытае яшчэ адзін  свой верш. (Гучыць верш М.Наскаўца).

Ваня. А што азначае слова “акавіта? Гэта сабытнае  дыялектнае слова, і мае паходжанне з лацінскіх каранёў: “аква” – вада і “віта” – жыццё,  або жывая вада. А ў народзе так называюць гарэлку, настояную на лекавых  каранях, якой гояць розныя хваробы цела. Гэта першае – прамое значэнне слова. Але ёсць і пераноснае. “Акавіта” – гэта нешта высокае, духоўнае, гэта тыя словы, тыя мелодыі, тыя гукі, якімі лечыцца душа, узвышаецца, становіцца здольнай да палёту, да высокіх імкненняў, да касмічных вышыняў. І калектыў “Акавіта” імкнецца адпавядаць сэнсу гэтага слова ў самым высокім яго значэнні. Наша “акавіта” – гэта песні і спевы,мелодыі і галасы “Акавіты”. Таму мы кажам :”Піце нашу акавіту”, — гэта значыць, ачышчайцеся, узбагачайцеся і ўзвышайцеся  песняй. А зараз паслухаўце “Гімн “Акавіты”. Словы Рэгіны Міксюк, музыка Аляксандра Ляха. (Выконваецца “Гімн  “Акавіты”)

Аня: Дэвіз  калектыву: “У галоўным  — адзінства,У сярэднім  — свабода,

 Ва ўсім – любоў.Любоў да песні, да прыгожай мелодыі, да высокагаслова.

Ваня: Акавіта” спявае ўжо 30 год. Выступленні ў сотнях канцэртаў, мерапрыемстваў, акцый, конкурсаў, фестываляў робіць калектыў пазнавальным, бо ён унікальны ў сваім родзе па падборы  рэпертуару, вакальнай яго падачы, адметнасці гучання, галасоў, касцюмаў, выканаўцаў. Можна сказаць, што “Акавіта” – гэта  адна з візітных картак БДТУ, яго своеасаблівы брэнд.

А зараз прагучыць песня “Беларуская гасціннасць”

Аня: А зараз прагучыць беларуская народная песня “Біе мама”.

Аня:  А зараз слухаем рускую народную песню “Трава, мая трава”.

Ваня:  Павіншаваць “Акавіту” прыйшлі прадстаўнікі рэктарата і прафкама.

Аня:  Слухайце беларускую народную песню “Ой, косю, мой косю”. Выконвае Сяргей Шуцін.

Ваня:  У выканнанні дуэта прагучыць песня “Яна-Яначка”. Выконваюць  Аляксандр Лях і Іван Сакалоўскі.

Аня:  Мужчынская група “Акавіты” выканае песню Марозава “Зорка алая”.

Аня:  У выканані жаночай групы “Акавіты”  прагучыць песня Леаніда Захлеўнага “За околицей”.

Ваня: Набыткі “Акавіты”.за 30 год даволі значныя Вось асноўныя з іх.  У рэпертуары “Акавіты” звыш сотні песень; і каля 100 песень і гімнаў напісаў Аляксандр Лях, ёсць два запісаныя дыскі; “ буклет “Акавіта”; тры пары касцюмаў: народны, старажытна-арыстакратычны “Рагнеда” і касцюм беларускай шляхетнай гараджанкі канца 19 стагоддзя.

 Адну са сваіх песень (“Без Бога ничего не смогу я”) праспявае Аляксандр Лях. Словы напісаў Сяргей Кірпіч. Песня і выканаўца атрымалі дыплом міжнароднага конкурсу духоўнай музыкі. (Лях выконвае песню“Без Бога ничего не смогу я”)

Аня:  Сустракайце! Павіншаваць “Акавіту” прыйшлі са сваімі вершамі студэнты літаратурнага клуба “Ветліца” – Тамільчык Іван, Храпалёва

Лізавета, Вячэрская Дзіяна і Козел Андрэй.

Ваня: Інструментальнае папуры з сусветных хітоў прагучыць у выкананні кампельмайстара “Акавіты”, лаўрэата міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксея Юнусава.

Аня:  У “Акавіты” шмат прыхільнікаў і аднадумцаў, наладжаны творчыя сувязі з многімі творчымі і ветэранскімі калектывамі. Сёння павіншаваць “Акавіту” прыехалі прадстаўнікі народнага “Ансамбля песні і танца імя Агінскага”. Слова мае Тамара Іванаўна  Валчанкова .

Ваня Для вас спявае Тамара Іванаўна Валчанкова.

Аня:  Запрашаем да мікрафонаў “Акавіту”. Прагучыць песня на словы Валянціны Бажыдай, музыка Аляксандра Ляха “Беларусь на планете такая одна”.

Аня:  Сустракайце паэта Валерыя Пазняка. Ён прачытае свой верш юбілярцы “Акавіце”.

Аня:  Гучыць песня “Дарога” на словы Валерыя Пазняка, музыка Аляксандра Ляха.

Ваня: Яшчэ адна госця са Смаргоні, аўтар слоў многіх песень, якія любіць спяваць “Акавіта” Валянціна  Мікалаеўна Бажыдай. А яшчэ мы можам павіншаваць Валянціну Мікалаеўну з публікацый вершаў у 11-м нумары альманаха “AVE”.

Паслухаем верш Валянціны Мікалаеўны і песню на яе словы “Победа”.

Ваня:.”Живи и процветай, родная Беларусь”. Словы Івана Цітаўца. Музыка АляксандаЛяха.

Ваня:.”Савіцкая Надзея Яўсееўна  выказвае прысутным паэтычныя словы ад юбіляркі-“Акавіты.”

Ваня: Заключная песня. “Мы вам жажаем”

Канцэртную праграму вялі Ганна Цяліца і ІванТамільчык.

Дзякуй за ўвагу. Да новых сустрэч.

 

 

Старонкі 30-гадовай гісторыі “Акавіты

Пачатак дзейнасці

      У 2024 годзе спаўняецца 30 год творчай дзейнасці калектыву. Пачаткам працы “Акавіты” можна лічыць першае выступленне для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, наладжанае адміністрацыяй універсітэта і прафкамам, якое адбылося напярэдадні свята — вызвалення Мінска – у пачатку ліпеня 1994 года.

Пра гімн Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта

       У рэпертуары “Акавіты” звыш 100 песень – беларускіх і рускіх народных, аўтарскіх, лірычных, патрыятычных, духоўных, песняў народаў свету.”Акавіта” плённа супрацоўнічае з літаратурным клубам “Ветліца” і беларускімі паэтамі, шукаючы прыгожыя вершы для напісання песень. А песні і гімны піша Лях А.П. У яго скарбонцы звыш 100 песень і гімнаў, у тым ліку і  гімн нашага ўніверсітэта.

       Гімн БДТУ упершыню выкананы ансамблем “Акавіта” на ўрачыстым канцэрце, прысвечаным 70-годдзю ўніверсітэта 7 снежня 2000 года на сцэне канцэртнай залы “Мінск”. І ўжо амаль 24 гады гучыць на ўрачыстых мерапрыемствах універсітэта.  . Ініцыятар стварэння гімна – Савіцкая Надзея Яўсееўна, педагог-арганізатар, кіраўнік-арганізатар вакальна га ансамбля “Акавіта”, кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца”. Словы напісаў Міхаіл  Трафімавіч Наскавец, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, а  музыку Аляксандр Палікаправіч  Лях, мастацкі кіраўнік ансамбля, кампазітар, саліст, лаўрэат міжнародных , рэспубліканскіхі абласных  конкурсаў, ганаровы грамадзянін горада Смаргонь..

Што такое “акавіта?

    Акавіта  — гэта сабытнае  дыялектнае слова, і мае паходжанне з лацінскіх каранёў: “аква” – вада і “віта” – жыццё,  або жывая вада. А ў народзе так называюць гарэлку, настояную на лекавых  каранях, якой гояць розныя хваробы цела. Гэта першае – прамое значэнне слова. Але ёсць і пераноснае. “Акавіта” – гэта нешта высокае, духоўнае, гэта тыя словы, тыя мелодыі, тыя гукі, якімі лечыцца душа, узвышаецца, становіцца здольнай да палёту, да высокіх імкненняў, да касмічных вышыняў. І калектыў “Акавіта” імкнецца адпавядаць сэнсу гэтага слова ў самым высокім яго значэнні. Наша “акавіта” – гэта песні і спевы,мелодыі і галасы “Акавіты”. Таму мы кажам :”Піце нашу акавіту”, — гэта значыць, ачышчайцеся, узбагачайцеся і ўзвышайцеся  песняй.

“Акавіта” – адзін з брэндаў БДТУ

     Дэвіз  калектыву: “У галоўным  — адзінства,У сярэднім  — свабода,

 Ва ўсім – любоў”. Любоў да песні, да прыгожай мелодыі, да высокага слова.

Акавіта” спявае ўжо 30 год. Выступленні ў сотнях канцэртаў, мерапрыемстваў, акцый, конкурсаў, фестываляў робіць калектыў пазнавальным, бо ён унікальны ў сваім родзе па падборы  рэпертуару, вакальнай яго падачы, адметнасці гучання, галасоў, касцюмаў, выканаўцаў. Можна сказаць, што “Акавіта” – гэта  адна з візітных картак БДТУ, яго своеасаблівы брэнд.

 

Светлая ім памяць

     У калектыве спяваюць тыя, хто любіць спяваць.

 Канечне, кожны з нас асоба. Асоба непаўторная і незаменная. На вялікі жаль, некаторыя з акавітаўцаў неспадзеўна, але назаўсёды развіталіся з намі.Пасля цяжкіх хвароб адышлі ў іншы свет нашы спевакі. Гэта: салістка калектыву — Жанна Уладзіміраўна Бандарэнка, барытон – Аляксандр Серафімавіч Кабайла, тэнар –Міхаіл Сцяпанавіч Каржэль, сапрана – Антаніна Іванаўна Паплаўская, акапампаніятар – Валерый Раманавіч Раманоўскі. Вечная Вам памяць і вечны супакой. Вы назаўсёды ў нашай памяці, да скону нашых дзён.Мы Вас любім і памятаем маладымі, таленавітымі, поўнымі сіл і натхнення, памятаем Вашы галасы, Вашы абліччы, памятаем Вас як людзей, якія ўвасаблялі сабой дабрыню і прыгажосць, якія бачылі гэта ў іншых і неслі дабро і прыгажосць у свет цэлы

 

Набыткі “Акавіты”.

     Набыткі “Акавіты”.за 30 год даволі значныя. Вось асноўныя з іх.  У рэпертуары “Акавіты” звыш сотні песень; і яшчэ каля 100 песень і гімнаў напісаў Аляксандр Лях, ёсць два запісаныя дыскі; буклет “Акавіта”; тры пары касцюмаў: народны, старажытна-арыстакратычны “Рагнеда” і касцюм беларускай шляхетнай гараджанкі канца 19 стагоддзя, знаёмства і супрацоўніцтва з цікавымт людзьмі, творчымі і ветэранскімі калектывамі.,

 

Юбілярка-“Акавіта”, поўная сіл і творчых памкненняў, запрашае ў  ансамбль новых выканаўцаў і гледачоў на будучыя выступленні.

 

Інфармацыю падрыхтавала

кіраўнік-арганізатар “Акавіты”

                          Н.Я.Савіцкая