«Поклонимся великим тем годам…»

«Поклонимся великим тем годам…»

Пад такім дэвізам 21 мая 2024 г. адбыўся ўрачысты канцэрт,

прысвечаны Дню Перамогі і 80-годдзю вызвалення Беларусі

ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Мерапрыемства правялі: літаратурны клуб “Ветліца”, ваенная кафедра і вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта”

         Канцэрт пачаўся з выступлення загадчыка ваеннай кафедры, палкоўніка Зелянкевіча А.В., і магутнага выканання 200-галосай аўдыторыяй “Гімна Рэспублікі Беларусь”.

«Поклонимся великим тем годам…»

       І пачалося выступленне “Ветліцы”. Вядучы канцэрта Міхаіл Лебядзько (3 ЛГФ) прывітаў прысутных і штрыхамі адзначыў асноўныя моманты ваенных падзей і нашага мірнага жыцця на працягу  80-годдзя.  Таму 

“Поклонимся великим тем годам,

Всем славным командирам и бойцам,

Всем маршалам войны и рядовым,

Поклонимся и мёртвым, и живым,

Всем тем, которых забывать нельзя,
Поклонимся, поклонимся, друзья”.

         Потым уласныя вершы, прысвечаныя ваеннай тэме, прачыталі Анастасія Кондзік (2 ЛГФ,  «Дорогой памяти»), Андрэй Козел (1 ТАР, “Послание  неизвестного солдата») і Махаіл Лебядзько — “Закат чёрного солнца”). Верш выпускніка БДТУ Аляксандра Рафаловіча  “Посвящение ровеснику” прачытаў  Іван Тамільчык ( 1 ПіМ)         

          Усім вядома і высока цэніцца сістэма вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь і ў  нашым універсітэце.  Сёння ў БДТУ навучаецца  491 человек з 23 –х краін свету. З Рэспублікі М’янма прыхалі вучыцца 10 выпускнікоў ваеннай акадэміі, лейтэнантаў. Адну з папулярнейшых ваенных песень “Тёмная ночь” праспяваў  выпускнік ваеннай акадэміі з Рэспублікі М’янма Ей Тет Со,  а песню Міхаіла Ножкіна “А я в Россию домой хочу” выканаў Ей Тет Зо.

      Дапамагла ім вывучыць песні выкладчык рускай мовы як замежнай Кавалеўская Т.Ф.

        Песню “Было ў салдата два полі” выканалі  Яна Лагун (1  ХТіТ) і кіраўнік літаратурнага клуба “Ветліца” Надзея Яўсееўна Савіцкая.

«Поклонимся великим тем годам…»

        Верш Юліі Друнінай “Знаешь, Зинка» у выкананні Анастасія Лявончык (2 ПіМ) паглядзелі на відэа, якое яна запісала для ўдзелу ў міжнародным конкурсе і марафоне нашага ўніверсітэта ў сацыяльных сетках.

       Верш Канстанціна Сіманава  “Жди меня”прачытаў Міхаіл Лебядзько,  верш Рыгора Барадуліна “Бацьку” — Дзіяна Клімава (3 ТАР), а песню  Яна Фрэнкеля “Журавли” праспявала Юлія Чабаткова (1 ІЭФ).

       Вакальны ансамбль выкладчыкаў і супрацоўнікаў “Акавіта” пачаў выступленне з выканання песні “Поклонимся великим тем годам”. Саліст Аляксандр Лях  — мастацкі кіраўнік ансамбля “Акавіта”, кампазітар, лаўрэат міжнародных, рэспубліканскіх і абласных  конкурсаў, ганаровы грамадзянін горада Смаргонь.

«Поклонимся великим тем годам…»

       Потым прагучалі 2 патрыятычныя  песні, напісаныя Аляксандрам Ляхам – гэта “Победа” і  “Живи и процветай, родная Беларусь”.

        У любым канцэрце да месца будзе выкананне народнай песні. “Акавіта” ж праспявала  песню “Ой, у полі ніўка”.

         Акампаніятар – лаўрэат міжнародных конкураў Аляксей Юнусаў – сыграў на баяне папуры з беларускіх мелодый, сарваўшы буру апладысментаў.

          І ў заключэнне прагучала сусветна вядомая і любімая ўсімі “Катюша”, якую праспявалі ўсе прысутныя – цудоўны атрымаўся хор.

«Поклонимся великим тем годам…»

         Хочацца падзякаваць усім выступоўцам і гледачам за цудоўныя хвіліны яднання словам і музыкай. Тут не было раўнадушных:  усе разам вяршылі адно дзейства  памяці пад адным знакам любові да роднай зямлі  і гонару за пераможцаў.

             Асобую падзяку ад  калектываў “Акавіты” і “Ветліцы” выказваем загадчыку ваеннай кафедры палкоўніку Зелянкевічу  А. У. за падрыхтоўку студэнтаў. Гэта была лепшая аўдыторыя за некалькі год!

 

Інфармацыя:

педагог-арганізатар       Савіцкая Н.Я.

Фота: Савіцкая Н.Я. і Даша Бабіч